Дзень беларускай Мовы!
21 февраля 2024

Народ пранясе цябе, родная мова,
Святлом незгасальным у сэрцы сваiм,
Праз цемру і годы змаганняў суровых,
Калi ж ападзе і развеецца дым.
Максім Танк
Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адныя з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай.
Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы.
Свята не абыйшло і наш діцячы сад. У гэты дзень ў групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы прайшло знаемства з беларускімі народнымі казкамі. Выхавацель группы Лукашэнка Н.А. пазнаеміла з казкай "Коцік Петрык і Мышка", зробленай сваімі рукамі з цеста. Таксама выхаванцы группы прынялі актыўны ўдзел у драматызацыі казкі "Дзедава рукавічка" на фланэлеграфе. Выхавацель разам з дзецьмі разглядалі і знаёміліся з ілюстрацыямі да беларускіх казак у альбоме "Беларускія народныя казкі".
У "Бібліятэчным дворыку" для бацькоў падрыхтавана кансультацыя "Размаўляйце з дзецьмі па - беларуску", "Скарбонка беларускіх слоў".
Любіце сваю мову і не забывайце! Бо як казаў Змітрок Бядуля: "Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова".