"Дзень Роднай Мовы"
Сёння, 21 лютага, у нашым дзіцячым садку адбылося свята-забава, прысвечанае Дню беларускай мовы. Дзеці паехалі ў госці да Дзеда Васіля і Бабы Васіліны, якія расказвалі ім пра нашу прыгожую, мілагучную мову, загадвалі загадкі, размаўлялі пра родную краіну -Беларусь. Дзеці расказвалі вершы, танцавалі з беларускімі ручнікамі, гралі ў аркестры, і таксама не абыйшлося без задорных гульняў. З ахвотаю і задавальненнем дзеці "пяклі бліны" , гулялі ў гульню "Лапці". Выхаванцы з любоўю і павагай расказвалі пра родную мову, любую краіну. Такія мерапрыемствы ствараюць умовы для развіцця ў дзяцей пачуцця гордасці і любові да сваёй краіны, мовы і народу!